Мэта нашага праекта

Фарміраванне цікавасці вучняў да айчыннай культуры, адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны,
вывучэння вытокаў беларускага слова, радаводам.


зацікавіць

гісторыяй роднага краю

назапасіць

гістарычныя, краязнаўчыя, этнаграфічныя і моўныя веды

развіць

творчае мысленне вучняў

выхаваць

беражлівыя адносіны да свайго мінулага

Стваральнікі экспазіцыі

Стваральнікі музея сцвярджаюць, што задача сапраўднага настаўніка – выхаванне сапраўдных патрыётаў сваёй радзімы, якія будуць любіць свой народ і сваю культуру, а значыць, краіну і дзяржаву.


Навіны музея

Даведайцеся, якія падзеі адбываюцца ў нашай Беларускай хатцы. Якія экскурсіі, урокі, сустрэчы праходзяць у абстаноўцы старога беларускага побыту.


Вучні 1 "В" вандравалі па краіне беларускіх народных казак разам з казачнікам Баем.

18.01.2018

Дзеці ўспаміналі вядомыя казкі, разгадвалі загадкі пра казачных герояў, якія Бай прыхаваў для маленькіх сяброў у сваім чароўным капелюшы.



У 2"А " класе прайшло пазакласнае мерапрыемства "Моўныя скарбы роднага краю".

15.11.2017

Дзеці з задавальненнем слухалі казкі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі і рэбусы. Зусім нялёгкай справай аказалася скласці назвы добра знаёмых кветак з рассыпаных літар. А вось праца са слоўнікамі, дзе вучні шукалі пераклад і тлумачэнне незразумелых слоў роднай мовы, выклікала асаблівую цікавасць.



Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога вочна-дыстанцыйнага конкурсу «Адукацыйныя інтэрнэт-гарызонты».

21.04.2017

Каманда нашай школы атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «Лепшы віртуальны музей». У гэты ж дзень былі падведзены вынікі конкурсу «Свет вачыма ІКТ: традыцыі, інавацыі, поспех» (з міжнародным удзелам). У намінацыі «Традыцыі, увасобленыя ў часе» мы атрымалі дыплом II ступені.



Інтэр’ер і экcпазіцыя


У музеі ўзноўлены інтэр’ер традыцыйнай сялянскай хаты і выстаўлены разнастайныя прадметы, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў.

Нашы экскурсіі


Пабывайце на нашых выдатных экскурсіях, дзе мы раскажам вам аб нашай беларускай хатцы, а таксама аб быце і культуры нашых продкаў.

Галерэя


Фотаздымкі і відэа знакавых падзей, якія адбыліся ў нашым музеі.

  • Ўсе
  • Узнагароды
  • Экспанаты
  • Сустрэчы
  • Відэазапісы
Занятак Хатка майстроў
Занятак Сёмыя классы у хатке
Экспанаты На што можна падзівіцца
Відэа Беларуская хатка ў навінах
Відэа Пасвячэнне ў піянеры
Відэа Беларуская хатка і 100-годзе школы
Сустрэчы Дзень выпускникоў у Беларускай хатцы
Відэа Інсцэніроўка казкі ў Беларускай хатцы
Відэа Прэзынтацыйны ролiк
Відэа Каляднае свята
Відэа Ролiк "Прызыў у армiю"
Узнагароды Дыпломы і граматы

Водгукі


Напішыце нам!


калі вас зацікавілі нашы экскурсіі, калі ў вас ёсць прапановы і ідэі пра тое, што можна зрабіць лепш,
ці вы можаце даць нам экспанаты для экспазіцыі