Навіны

Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога вочна-дыстанцыйнага конкурсу «Адукацыйныя інтэрнэт-гарызонты».

21.04.2017

Каманда нашай школы атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «Лепшы віртуальны музей». У гэты ж дзень былі падведзены вынікі конкурсу «Свет вачыма ІКТ: традыцыі, інавацыі, поспех» (з міжнародным удзелам). У намінацыі «Традыцыі, увасобленыя ў часе» мы атрымалі дыплом II ступені.



Інтэрнэт-прэмія ТИБО- 2017

20.04.2017

За званне лепшага рэсурсу Байнэта ў гэтым сезоне змагаліся больш за 280 удзельнікаў. Намінацый дзевяць, і ў кожнай з іх, па словах журы, з пераможцам вызначыцца было няпроста. Наш віруальны музей быў узнагарожаны дыпломам I ступені XV юбілейнага конкурсу "Інтэрнэт-прэмія ТИБО- 2017” у намінацыі "Для дзяцей і юнацтва» "



Адбылася гутарка “Вялікдзень – крыніца радасці”

15.04.2017

Яна адбылася з аглядам тэматычнай выставы “Традыцыі Вялікадня”. Ганна Маісееўна паведала дзецям, як рыхтуюцца людзі да гэтага свята, якімі звычаямі і абрадамі суправаджаюць яго, у якія гульні



Актыў 7 классаў правёў ў пачатковай школе вусны часопіс “Як святкавалі Вялікдзень?”

14.04.2017

Яны пазнаёмілі вучняў са святам і расказалі ім, што ў хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Напярэдадні свята ў “чысты чацвер” старанна прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні. Зранку ў суботу завешвалі новыя фіранкі, набожнікі, замешвалі ў дзяжы цеста на пірагі і з абеда распальвалі ў печы, рыхтавалася святочная страва, абавязкова фарбаваліся яйкі ў цыбульным шалупенні . Вечарам з кожнай сям’і ішлі ў храм “на ўсенашную”. З сабой бралі па кавалачку кожнай стравы, якую па заканчэнню набажэнстваў свяшчэннікі асвяшчалі.



Вучні 3 класаў разам з настаўнікамі рыхтавалі сувенірныя яйкі да Вялікдня

05.04.2017

Яйка з’яўлялася вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой сусветную прастору, нашу галактыку, кругаварот і бясконцасць жыцця. Сувеніры атрымаліся вельмі прыгожыя і ў кожнага розныя.



У чацвер адбылася гульня-конкурс “Лепшы знаўца беларускай мовы”

02.03.2017

Вучні адказвалі на сур’ёзныя пытанні з курса школьнай праграмы па беларускай мове, дэманстравалі шырыню свайго кругагляду, выконвалі займальныя заданні, разгадвалі загадкі і заканчвалі прыказкі аб мове. Найбольш зацікавіла вучняў інфармацыя аб тым, што ў горадзе Полацку існуе помнік літары Ў, а развесяліла пытанне: чым пачынаецца абед і заканчваецца вячэра?



У школе адбылося свята «Масленіцы». Свята, прысвечанага провадам зімы

25.02.2017

На мінулым тыдні вучні рыхтаваліся да свята ў “Беларускай хатцы”. Але з самай раніцы над горадам кружыла мяцеліца, выклікаючы сумневы ў шматлікіх, а ці варта наогул выходзіць на вуліцу. Зрэшты, непагадзь не стала перашкодай гулянням. Усё пачалося з яркага прадстаўлення. Хлопцы пазнаёмілі гасцей з кожным днём святкавання Масленіцы, пагулялі ў гульні, пасля чаго ўсе дружна пайшлі ў школу есці бліны. Кожны клас падрыхтаваў блінцы. Столькі было розных бліноў! Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае спаленне пудзіла Зімы, з якім агонь расправіўся на радасць гледачам літаральна за хвіліну. Застаецца верыць, што і сённяшняя мяцеліца стала апошнім акордам зімы, і мы вось-вось дачакаемся цяпла.



На гэтым тыдні ў 8 класах адбылося мерапрыемтсва “Вітаем Масленіцу!”.

18.02.2017

Напярэдадні свята дзеці наведалі музей “Беларускую хатку” дзе пазнаёміліся з экспазіцыямі, прысвечанымі народнаму каляндару, у тым ліку, святу масленіцы. Вучням вельмі цікава было паспрабаваць сябе ў ролі сялян на інтэрактыўных пляцоўках. Даведаўшыся болей пра гэта свята, дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў классным мерапрыемстве: расказвалі вершы, заклікалі масленіцу, тлумачылі народныя прыкметы, гулялі ў гульні і, нават, гадалі на блінах. У канцы свята было застолле з блінамі і рознымі прысмакамі. Тут прысутнічалі і бацькі вучняў, якія падзяліліся рацэптамі бліноў і аладак. І дарослыя, і дзеці засталіся вельмі задаволеныя з карысцю праведзеным часам.



Для вучняў 3 “В” класа было арганізавана пазакласнае мерапрыемства  “Сям’я і побыт беларусаў”. 

16.02.2017

Усё пачалося з запрашэння вучняў у “Беларускую хату”, дзе іх сустракала гаспадыня з хлебам-соллю на ручніку і гаспадар з запаленай свечкай, якія распавялі вучням пра тое, як жылі і чым займаліся ў вольны час нашы продкі. Дзеці даведаліся пра звычаі і абрады нашых продкаў, паслухалі беларускія песні, пазнаёміліся з новымі словамі, такімі як кросны, покуць, дзяжа, бойка, збан. Вучні з вялікім задавальненнем слухалі гаспадыню і гаспадара, адказвалі на пытанні, разглядвалі прылады працы нашых бабуль і дзядуль. Скончылася мерапрыемства словамі гаспадара: “ Часцей  азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.



Вучні 6 класаў наведалі «Беларускую хатку», паслухалі экскурсію пра народныя промыслы

11.02.2017

Народныя мастацкія вышыўка і ткацтва – адны з найбольш папулярных і пашыраных відаў народнай творчасці. Што ні узор – то сімвал. кожны ўзор сімвалізуе розныя старонкі жыцця: дабро, прыгажосць, любоў, пашану, гонар за чалавека і яго працу; кожны ўзор мае свае прызначэнне і сваю назву. Дзяўчынкі паспрабавалі вышысь кветку, хлопцы – наматаць кудзель.



Нашы самыя маленькія вучні пазнаёміліся з “Беларускай хаткай”

04.02.2017

У хлопчыкаў і дзяўчынак было шмат пытанняў, іх вельмі цівавілі розныя прылады. Так, Ганна Маісееўна паказала, як раней гладзілі адзенне.



У нашым музеі прайшла экскурсія “Запрашаем у хату” для вучняў 3-х классаў.

28.01.2017

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з інтэр’ерам хаты, занятамі нашых продкаў, паслухалі прыказкі і прымаўкі пра хату ад Ганны Майсееўны Макаранка. У канцы экскурсіі паспрабавалі гарбату з самавара і адгадалі загадкі.



Сустрэча з кіраўніком адміністрацыі раёна

16.01.2017

Беларускую хатку наведаў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Шостак Пётр Мікалаевіч, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Купалаўскай акрузе Сайганова Таццяна Іванаўна.



У хатцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Калядам

13.01.2017

Сёння у хатцы вучнямі 6-8 классаў было падрыхтавана мерапремства прысвечанае Калядам. У час правядзення свята вучні разам з настаўніцай беларускай мовы Букліс-Кулагінай Радмілай Пятроўнай наладзіці гульні, спявалі калядныя песні. Сярод калядоўшчыкаў былі: зорканоша, механоша, павадыр з казой, музыка, цыган з цыганятамі.



У нашай школе адбыўся прыём дзяцей у БРПА.

22.11.2016

У "Беларускай хатцы" былі прыняты ў рады акцябрат навучэнцы 2-х класаў. Юным октябрятам ўручылі значкі навучэнцы 11-х класаў.



Вучні 1 «Б» класа пабывалі на экскурсіі ў школьным музеі "Беларуская хатка"

12.10.2016

Ганна Майсееўна распавяла шмат цікавага пра тое, як жылі, працавалі нашы далёкія продкі. Дзеці гулялі ў беларускія гульні, слухалі беларускую народную музыку, танцавалі. А яшчэ паглядзелі інсцэніроўку беларускай народнай казкі "Пшанічны каласок".



У хатцы адбыўся вечар сустрэчы з выпускнікамі

05.02.2016

Школу наведалі былыя вучні - выпускнікі 2014 , 2013, 2012, 2010, 2009, 2008, 2007, 2005, 1995, 1996, 1964 і 1955 года выпускаў. Прыемным і дзіўным быў прыход выпускнікоў 1955 года. У гэтым годзе іх «юбілейнаму» выпуску – 60 гадоў. Нашы госці: Андрэйчык Е. І., Каржанеўскі. Ф. Н., Азёрскі В. З., Когутенко В. І., Уласаў Л. Е., Кожар в. В., Хоцін Е. А., Жылінскі А. В., Жэўнераў Л. П., распавялі шмат цікавых выпадкаў са свайго школьнага жыцця, паказалі свой вучнёўскі і камсамольскі білет.



Напішыце нам!


калі вас зацікавілі нашы экскурсіі, калі ў вас ёсць прапановы і ідэі пра тое, што можна зрабіць лепш,
ці вы можаце даць нам экспанаты для экспазіцыі